Расея не прапусціла больш за 4 тоны дурніц і суніц зь Беларусі

Суніцы

Фэдэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расеі (Рассельгаснагляд) вярнула ў Беларусь 1,7 тоны дурніц (буякі) і 2,4 тоны суніц, якія ўвозіліся ў РФ без неабходных суправаджальных дакумэнтаў, паведаміла 20 жніўня прэс-служба ведамства.

Абодва выпадкі вяртаньня адбыліся на мінулым тыдні. Расейскія органы нібыта не змаглі пацьвердзіць паходжаньне і бясьпеку прадукцыі, піша Позірк.

Вінаватыя прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасьці.

У пачатку жніўня супрацоўнікі Рассельгаснагляду ўжо вярталі ў Беларусь 4,85 тоны дурніц.

4 жніўня ведамства адчыталася аб спыненьні ўвозу ў РФ зь Беларусі насеньня морквы, «вырабленых, паводле маркіроўкі, у Нідэрляндах».

Насеньне знаходзіліся «ў ніжняй частцы паўпрычэпа аўтамабіля, у 757 палімерных пакетах у 27 каробках», у перавозчыка, грамадзяніна Беларусі, «адсутнічалі якія-небудзь суправаджальныя дакумэнты».

Ва ўсіх трох выпадках перавозчыкі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасьці.

4 жніўня Рассельгаснагляд вярнуў у Беларусь таксама больш за 1,6 тоны каўбасных вырабаў і вэнджаніны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва і Эстонія заявілі пра гатоўнасьць адправіць сваіх міратворцаў ва Ўкраіну