«Былі пасьпяховыя выпрабаваньні гэтай ракеты, і пакуль што ракета найбольш пасьпяховая, якая ў нас ёсьць, — яна ляціць 3 тысячы кілямэтраў, гэта важна. Я мяркую, што мы ня можам шмат пра гэта гаварыць да таго часу, пакуль у нас няма магчымасьці выкарыстаньня сотні ракет», — працытавала Ўладзіміра Зяленскага агенцтва «Інтерфакс-Україна».
Паводле яго, ужо ў сьнежні будзе больш такіх ракет, а іх масавая вытворчасьць пачнецца або да канца 2025 году, або ў пачатку наступнага.
Раней паведамлялі, што ракета «Флямінга» далёкасьцю палёту і памерам баявой часткі больш магутная за ракеты Tomahawk удвая.
Баявая частка ракеты важыць 1150 кіляграмаў, а заяўленая далёкасьць палёту дазваляе зьнішчаць практычна якія-хаця цэлі ў глыбіні тэрыторыі Расеі, раней недаступнай для ўкраінскіх ударных сродкаў. Апроч таго, было заяўлена, што ракета абароненая ад сродкаў расейскіх сыстэмаў радыёэлектроннай барацьбы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка хоча аднавіць супрацу з Кітаем у будаўніцтве ракет, а «Палянэз» узброіць ядзернымі боегалоўкамі