Праваабаронцы прызналі яшчэ 10 чалавек палітвязьнямі.
Іх асудзілі на рэальныя тэрміны за ўдзел у ініцыятывах, якія ўлады абвясьцілі «экстрэмісцкімі фармаваньнямі».
- Вольга Аляшкевіч
- Уладзімер Дзенісенка
- Дзяніс Васільеў
- Максім Грытчанка
- Аляксей Мацукевіч
- Ігар Нагорны
- Тацьцяна Палубок
- Сяргей Сікорскі
- Ігар Хіневіч
- Ганна Шпак
Праваабаронцы адзначаюць: прызнаньне ўладамі грамадзкіх і мэдыйных ініцыятыў «экстрэмісцкімі фармаваньнямі» стала інструмэнтам масавых рэпрэсій і пазбаўленьня волі, піша «Вясна».
Цяпер у Беларусі 1197 палітычных вязьняў, пра якіх ведаюць праваабаронцы «Вясны». Паводле праваабарончай ініцыятывы Dissidentby, палітвязьняў 1324. Розныя ініцыятывы выкарыстоўваюць розныя крытэры ўлучэньня ў сьпіс.
У Менску за «здраду дзяржаве» асудзілі 60-гадовага праграміста
У траўні 2025-га Менскі абласны суд прысудзіў Дзьмітрыя Басько да 9 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму, штрафу ў 21 тысячу рублёў і пазбаўленьня вайсковага званьня «лейтэнант у адстаўцы». Прысуд уступіў у сілу 22 чэрвеня, але стала вядома пра яго толькі цяпер, паведаміла «Вясна».
Басько жыў у Менску, працаваў праграмістам і выкладаў у БДУ. Пасьля сыходу многіх ІТ-кампаній заставаўся без працы, ня зьехаў, бо даглядаў маці (яна памерла падчас сьледзтва).
Яго затрымалі 9 студзеня 2024 году, год трымалі ў СІЗА КДБ, затым перавялі ў СІЗА-1. Суд прайшоў у закрытым рэжыме, абвінавачаньне — «здрада дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК). Сутнасьць абвінавачаньняў і ягоная пазыцыя невядомыя.
Цяпер Басько этапавалі ў шклоўскую калёнію № 17.
Пэнсіянэрку з Рэчыцы асудзілі за выказваньне пра Лукашэнку
Суд Рэчыцкага раёна асудзіў 60-гадовую жыхарку раённага цэнтра Натальлю Ішмукову паводле часткі 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі). Сутнасьць абвінавачваньняў праваабаронцам «Вясны» невядомая, як і вынесены прысуд. Вядома толькі, што ён не зьвязаны з пазбаўленьнем волі.
Вядома, што Натальля Ішмукова жыве ў Рэчыцы. Яна выгадавала дваіх сыноў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 20 жніўня: кіроўцу зь Віцебску пакаралі за «экстрэмізм», работніка «Гроднажылбуду» затрымалі за «паклёп на Лукашэнку»У Гомлі за ўдзел у пратэстах асудзілі брата палітвязьня
36-гадовага жыхара Гомля Вячаслава Бераставога асудзілі ў судзе Савецкага раёна горада паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), піша «Вясна».
Вядома, што яго пакараньне зьвязанае з пазбаўленьнем волі, дакладны тэрмін невядомы.
Вячаслаў — родны брат палітвязьняАндрэя Бераставога, якога асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да санкцый), арт. 361-2 КК (фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці), ч. 2 арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 21 жніўня: пачалі завочнае сьледзтва на 4 чалавек у справе ініцыятывы «Сумленныя людзі»Улады абнавілі рэпрэсіўныя сьпісы
У «сьпісе тэрарыстаў» — 4 новыя прозьвішчы
- Васіль Бачко
- Максім Грытчанка
- Сяргей Хлыстоў
- Марына Мазоўка
Цяпер у гэтым сьпісе ўжо 1326 чалавек, зь іх 630 беларусы.
У «сьпіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 42 чалавекі.
Зь іх 35 — паводле «пратэставага» крымінальнага артыкулу № 342 — «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».
Агулам у «сьпісе экстрэмістаў» цяпер 5663 чалавекі.
У сьпіс экстрэмісцкіх фармаваньняў улады Беларусі дадалі 2 праекты
«Беларуская асацыяцыя адвакатаў правоў чалавека».
Паводле сілавікоў, да ініцыятывы маюць дачыненьне Дзьмітры Лаеўскі, Натальля Мацкевіч, Тацьцяна Лішанкова, Марыя Колесава-Гудзіліна, Уладзімер Пыльчанка, Дзьмітры Лепрэтар.
Праект «BelVarta». Паводле сілавікоў, да ініцыятывы маюць дачыненьне Дыяна Германовіч і Сяргей Бяспалаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Забірайце да сябе, вязіце іх туды». Лукашэнка пракамэнтаваў заклік Трампа вызваліць 1300 зьняволеных