Сайт і сацыяльныя сеткі Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту ўнесьлі ў «экстрэмісцкі» сьпіс

Такое рашэньне прыняў суд Цэнтральнага раёну Менску 20 жніўня.

Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт быў заснаваны ў Менску ў 1992 годзе.

У 2004 годзе ўлады Беларусі прымусілі ўнівэрсытэт спыніць працу ў краіне, і ўжо з 2005-га ён дзейнічае ў Вільні.

ЭГУ удзельнічае ў Балёнскім працэсе, выдае эўрапейскія дыплёмы.

Паводле ранейшых заяў кіраўніцтва, большасьць студэнтаў унівэрсытэту — беларусы.

Унівэрсытэт навучае бакаляўраў і магістраў гуманітарных і сацыяльных спэцыяльнасьцяў.

Навучаньне вядзецца на ангельскай, беларускай, літоўскай і расейскай мовах.

У 2023 годзе ў ЭГУ экспанавалася выстава, прысьвечаная зьняволеным актывістам прафсаюзнага руху Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «ПіК Свабоды». Новы рэктар ЭГУ пра беларускую місію, стыпэндыі і высновы са скандалу з харасмэнтам
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У ЭГУ адкрылі «першы беларускі гістфак за мяжой». Ці дапаможа гэта беларусізаваць унівэрсытэт